Расіяне двойчы атакавалі Кіеў, ёсць загінулыя і параненыя
Расіяне атакавалі Кіеў / ДСНС Кіева
У ноч на 25 лістапада расійскія войскі правялі камбінаваную атаку Кіева — ракетамі і дронамі. Зранку, пасля 7-й гадзіны, быў нанесены паўторны ўдар. У выніку атак ёсць загінулыя і параненыя, піша hromadske.ua.
У выніку дзвюх атак загінулі як мінімум шэсць чалавек у розных раёнах украінскай сталіцы, у тым ліку 86-гадовая жанчына. У Дняпроўскім раёне Кіева пажар успыхнуў на апошніх паверхах дзевяціпавярхоўкі. Тут ад расійскай атакі загінулі два чалавекі, а яшчэ пяць — атрымалі раненні.
Кіраўнік Кіева Віталь Клічко паведаміў, што пацярпелі як мінімум дзевяць чалавек, у тым ліку дзіця.