У чаканні вялікай вайны: навошта беларусам вучыцца карыстацца зброяй — эфір

 Максім Дзенісевіч 

 Максім Дзенісевіч  / Еўрарадыё

Размовы пра непазбежную вайну краін ЕС і NATO з Расіяй не толькі не спыняюцца, але называюцца ўсё больш блізкія даты пачатку гэтай вайны — 2028 год, а магчыма, нават і раней. На гэтым фоне бліжэйшыя да Расіі краіны імкнуцца не толькі падвысіць баяздольнасць нацыянальнага войска, але і стварыць структуры тэрытарыяльнай абароны, навучыць шараговых грамадзян бараніць сябе. І шмат хто сапраўды разумее неабходнасць аднавіць набытыя падчас службы ў войску навыкі, да прыкладу, стральбы ці навучыцца трымаць зброю ў руках з нуля. Беларусы з дыяспар не выключэнне. Яны нават адмысловыя школы і курсы ваеннай падрыхтоўкі ствараюць.

Наколькі вялікая небяспека пачатку новай вайны ў бліжэйшым часе і няўжо нацыянальныя войскі краін ЕС не здольныя самастойна абараніць грамадзян сваёй краіны? Ці дапаможа ўменне карыстацца зброяй ва ўмовах сучаснай вайны і ці гатовыя беларусы, якія знаходзяцца ў эміграцыі, да ўдзелу ў вайне? Як праходзіць навучанне і ці не парушаюць такія дзеянні нацыянальнае заканадаўства?  На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік школы тактычнай і спартыўнай стральбы DAVOUTSHOOTER, былы старшы лейтэнант унутраных войскаў Максім Дзенісевіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.