Памёр спявак Барыс Маісееў
Барыс Маісееў / ria.ru
27 верасня памёр спявак Барыс Маісееў. Яму было 68 гадоў.
У апошнія гады ён моцна хварэў і не з'яўляўся на публіцы. Перад смерцю перажыў трэці інсульт.
Маісееў — ураджэнец Магілёва. Ён нарадзіўся ў жаночай калоніі, а пра маці распавядаў, што яна была савецкай палітзняволенай. У Мінску скончыў харэаграфічную вучэльню, працаваў ва Украіне, у Літве, а пасля — у Расіі.
Барыс Маісееў — заслужаны артыст РФ.