Памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар
Вадзім Доўнар / baj.media
Пасля цяжкай хваробы памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар. Як паведамляла Еўрарадыё, апошнія 13 гадоў ён жыў ва Украіне. Вясной сёлета Доўнара перавезлі ў Польшчу, дзе ён спадзяваўся на перасадку печані. Для догляду за ім журналісцкая супольнасць сабрала неабходныя сродкі, піша БАЖ.
Вадзім Доўнар нарадзіўся ў 1976-м у Мінску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён працаваў у БДГ, на "Радыё Рацыя", на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых выданнях. Як адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў, Доўнар "прысвяціў сваё жыццё асвятленню важных падзей".