Памёр акцёт Мэцью Пэры — Чэндлер з сіткома "Сябры"
Мэцью Пэры цяпер і падчас здымкаў у "Сябрах" / Калаж Еўрарадыё
Памёр амерыканскі акцёр Мэцью Пэры. Ён вядомы па ролі Чэндлера ў сіткоме “Сябры”.
Пэры знайшлі ў джакузі ў ягоным доме ў Лос-Анджэлесе. Калі пра гэта стала вядома, сябры акцёра згадалі яго апошняе відэа ў інстаграме: там Пэры з вялікім задуменні сядзіць у гідрамасажнай ванне ў навушніках.
Па папярэдняй інфармацыі, слядоў гвалтоўнай смерці няма. Крыніцы таблоіда TMZ сцвярджаюць, што акцёр патануў пасля таго, як у яго спынілася сэрца.
Мэцью Пэры было 54 гады.