Памежнікі: Колькасць парушэнняў на мяжы павялічылася амаль удвая
Прэс-сакратар памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка распавёў Еўрарадыё, што ў Беларусі павялічылася колькасць парушэнняў міграцыйнага заканадаўства на мяжы.
За 7 месяцаў за яго парушэнні памежнікі затрымалі амаль 6 тысяч замежнікаў. Гэта на 89% больш, чым у мінулым годзе. Амаль удвая!
“На літоўскім кірунку рост парушальнікаў мяжы склаў 170%. На латвійскім — 85%. На авіяцыйным кірунку — 66%, на украінскім — 39%. На польскім напрамку ідзе зніжэнне парушэнняў”, — кажа прэс-сакратар ведамства.
За 7 месяцаў гэтага года ў Беларусі затрымалі 337 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, а таксама 29 арганізатараў незаконнай міграцыі. Большасць нелегалаў былі з В’етнама і ехалі ў Еўрасаюз. Затрыманні адбываліся пераважна на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай мяжы.
Фота з архіву