Паляпшаецца стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які вынес брата з агню
Паляпшаецца стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які ўжо некалькі месяцаў лечыцца пасля сур'ёзнай апёкавай траўмы. паведамляе ТГ-канал "Белыя Халаты. News".
Хлопчык перанёс неабходныя хірургічныя аперацыі, цяпер яго чакае працяглая і сур'ёзная рэабілітацыя. Родныя Ромы распавядаюць, што ён ужо спрабуе самастойна дыхаць. Пакуль ён знаходзіцца на апараце ШВЛ, але медыкі часам даюць яму дыхаць без падтрымкі апарата.
Здарэнне адбылося 28 красіавка. У доме шматдзетнай сям'і ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёна пачаўся пажар. 12-гадовы Рома вынес з агню малодшага брата, разбіўшы шклопакет на кухні. Раман атрымаў апёкі больш за 60% цела.