Паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі, — адзін з 14 памілаваных

Паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі, — адзін з 14 памілаваных

Адным з 14 чалавек, вызваленых па памілаванні Аляксандра Лукашэнкі 21 чэрвеня, быў паляк Хуберт Мруз. Яго арышт не быў звязаны з палітыкай, піша "Наша Ніва".

У Польшчы Хуберт працаваў на будоўлі, на складзе крамы, быў кур’ерам. Год таму ён паехаў у Брэст, каб вырваць зуб: гэта ўдвая танней, чым у Польшчы.

На мяжы ў паляка выявілі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Наркотыкі Хуберт спажываў 14 гадоў. Хлопец нават лячыўся ў клініцы, але марна.

За спробу кантрабанды наркотыкаў яму прысудзілі каля пяці гадоў зняволення.

У траўні 2025-га ў калонію прыязджалі прапагандысты з БТ, якія запісалі кароткі маналог Мруза пра акалічнасці справы.

Цяпер ён вярнуўся на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.