"Палітычным" у шклоўскай калоніі нашываюць жоўтыя біркі
У шклоўскай калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта напісаў у лісце палітвязень Вітольд Ашурак.
“Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк. Гэта многае спрашчае”, — цытуе яго допіс прэс-служба Руху "За свабоду".
Ашурак упэўнены, што ў нашых умовах будзе вельмі карысны досвед Другой Сусветнай вайны. Як вядома, падчас вайны жоўтыя зоркі нашывалі на вопратку габрэям.
Вітольд Ашурак быў асуджаны на пяць гадоў калоніі. Суд над ім быў закрытым.