Паламаная адукацыя: чым Лукашэнку не дагадзіла магістратура — эфір
Павел Церашковіч / Еўрарадыё
Падчас нарады з кіраўніцтвам Савета міністраў Лукашэнка паставіў пад сумнеў патрэбу магістратуры ў краіне. Па яго словах, у Беларусі Балонскі працэс наўмысна прасоўвалі, каб вывозіць з краіны падрыхтаваных спецыялістаў і прапаноўваць ім працу за мяжой. То-бок моладзь выязджае з Беларусі не таму, што шукае больш якаснай адукацыі і свабоды развіцця, не таму, што на радзіме ідэалогія і лаяльнасць рэжыму замяняюць кампетэнтнасць, а таму, што людзям задурваюць галовы. А можа прычына ў Мікалаі Лукашэнку?..
Чаму Лукашэнку не дагадзілі Балонскі працэс і магістратура і чым небяспечны адмова ад іх? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і ці застанецца моладзь у беларускіх ВНУ калі шлях у заходнія навучальныя ўстановы для іх будзе закрыты? Ці звязаныя цікавасць да магістратуры Аляксандра Лукашэнкі з тым, што Лукашэнка-малодшы завяршае вучобу ў кітайскім універсітэце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч у 13:00.