Пахмурна і дажджліва. Надвор’е ў Беларусі 28 верасня

Надвор’е ў Беларусі 28 верасня / t.me/gorodmozyr/
28 верасня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, пераважна ўмераны, месцамі — парывісты.
У Мінску тэмпература паветра на працягу сутак складзе +8…+12 °C, днём — дождж.
У Брэсце прагназуецца +4…+13 °C, без ападкаў.
У Віцебску тэмпература паветра складзе +8…+12 °C, часам — дождж.
У Гомелі чакаецца +8…+11 °C, на працягу сутак — дождж.
У Гродне чакаецца +6…+13 °C, увечары — невялікі дождж.
У Магілёве прагназуецца +7…+11 °C, днём і вечарам — невялікі дождж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.