Падтапленні у Крывым Рогу і ДТЗ з удзелам Зяленскага — 204-я раніца вайны
За пяць дзён баёў у Харкаўскай вобласці Узброеныя сілы Украіны прасунуліся на 110 кіламетраў. Аб гэтым распавёў у чарговым відэазвароце украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
"На сёння амаль уся вобласць дэакупаваная. Гэта быў беспрэцэдэнтны рух нашых воінаў”, — сказаў Зяленскі. Паводле яго слоў, дэакупавана амаль 400 населеных пунктаў, а 150 тысяч украінцаў, якія заставаліся на гэтай тэрыторыі, "зараз зноў адчуваюць, што такое нармальнае бяспечнае жыцця". Ён запэўніў, што украінскі сцяг вернецца і на астатнія акупаваныя тэрыторыі. "І на Данбасе, і на поўдні, і ў Крыме. Гэта будзе. Будзе абавязкова", — падкрэсліў Зяленскі.
На вызваленых тэрыторыях украінскія ўлады плануюць удасканаліць фартыфікацыйныя збудаванні і стварыць новыя. Гэта робіцца для таго, каб абараніць тэрыторыі ад паўторнага захопу. Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмігаль. Яго цытуе "Інтэрфакс-Украіна".
Тым часам у Крывым Рогу працягваюцца працы па ліквідацыі аварыі на гідратэхнічным збудаванні — напярэдадні гэты аб’ект был абстраляны расійскімі ракетамі. І з-за рэзкага пад’ему вады ў раке Інгулец (ад 1 да 2 метраў) былі падтоплены 112 прыватных дамоў і двароў. Людзей адтуль вывезлі. Працы па ліквідацыі наступстваў ішлі усю ноч.
"Ноччу праводзіўся вялікі пералік мерапрыемстваў, пачынаючы ад двух падрываў дамбы ў раёне Чарнагоркі, каб павялічыць прапускную здольнасць, заканчваючы вялікімі інжынернымі работамі", — распавёў сёння раніцай кіраўнік гарадской адміністрацыі Аляксандр Вілкул. У выніку узровень вады пачаў спадаць.
Россіяне атакавалі ўкраінскую гідратэхнічную інфраструктуру ў Днепрапятроўскай вобласці, верагодна, каб перашкодзіць украінскім аперацыям, лічаць у амерыканскім Інстутуце вывучэння вайны. Гэта было зроблена, каб пашкодзіць украінскія пантонныя масты ніжэй па плыні. У тым кірунку, як паведамлялася, украінскія войскі спрабуюць пашырыць свой плацдарм праз раку Інгулец каля Давыдава Моста ў рамках Херсонскага контрнаступлення.
За мінулыя суткі ад расійскіх авіяцыйных, ракетных удараў і прымянення рэактыўных сістэм залпавага агню пацярпела інфраструктура больш за 30 населеных пунктаў. Аб гэтым гаворыцца ў ранішнях зводцы Генштаба УСУ. “Праціўнік працягвае засяроджваць намаганні на спробах поўнай акупацыі Данецкай вобласці, утрыманні захопленых тэрыторый і зрыве актыўных дзеянняў украінскіх войскаў на асобных кірунках”, — распавялі ў Генштабе. Вораг абстрэльвае пазіцыі УСУ уздоўж лініі судакранання, спрабуе перагрупаваць войскі на асобных кірунках, вядзе паветраную разведку. Застаецца пагроза авіяцыйных і ракетных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны, кажуць украінскія ваенныя.
Тым часам ноччу зноў быў абстраляны Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці. Абышлося без пацярпелых, распавядае кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. “У Марганецкай грамадзе пашкоджаная лінія электраперадач. Без святла больш за 700 сем'яў. Энергетыкі чыняць”, — кажа ён. Чатыры разы за нач пад агнём быў сам Нікапаль: “Атакавалі "Градамі" і дронам-камікадзэ. Пашкоджаныя з 10 прыватных дамоў, 114 панэляў сонечнай электрастанцыі, санаторый і 2 мясцовых прадпрыемствы".
Каля паўночы ракетны абстрэл перажыў і Харкаў — прылёты былі у Кіеўскі раён. "Папярэдне без ахвяр, пацярпелых і разбурэнняў", — піша кіраўнік горада Ігар Церахаў. Дарэчы напяэрдадні у Харкаве быў Зяленскі. Паводле слоў Церахава, прэзідэнт пабываў на аднаўленчых работах дома, што яшчэ ў сакавіку пацярпеў ад авіяўдару.
А у вечары ўжо у Кіеве картэж прэзідэнта Украіны Зяленскага трапіў у ДТЗ. Прэзідэнта агледзеў лекар, сур'ёзных пашкоджанняў выяўлена не было. "Усе абставіны ДТЗ высвятляць праваахоўнікі", — распавялі ў прэс-службе Зяленскага.
Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў агучыў суадносіны страт ўкраінскага і расійскага бакоў у выніку вераснёўскага контрнаступлення УСУ. "На аднаго нашага загінулага, на жаль, воіна, прыходзіцца 9-10 загінулых рашыстаў, якія ўварваліся на нашу зямлю", — заявіў Данілаў у эфіры "24 канала". Ён нагадаў, што "па законах вайны, калі вы ідзяце ў наступ, вы губляеце значна больш, чым пры абароне". Але, па яго словах, з улікам таго, "якім чынам дзейнічаюць нашы вайскоўцы”, у украінцаў суадносіны атрымаліся наадварот.