Падчас выбуху ў Луганску параніла кіраўніка "МУС ЛНР" Ігара Карнета
Ігар Карнет / ria.ru
У Луганску сур'ёзнае раненне атрымаў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС так званай "ЛНР" Ігар Карнет. Як пішуць тэлеграм-каналы, цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паводле некаторых звестак, выбуховае прыстасаванне спрацавала ў мясцовым барбершопе. Паведамляюць пра некалькіх параненых.
Ігар Карнет кіраваў "МУС ЛНР" з 2014 года. У 2017 годзе тагачасны кіраўнік "ЛНР" Ігар Платніцкі звольніў яго з пасады, але Карнет адмовіўся яе пакідаць і правёў шэраг арыштаў сярод кіраўніцтва "ЛНР".