Падчас сакавіцкіх святаў былі забітыя дзве жанчыны

Падчас сакавіцкіх святаў былі забітыя дзве жанчыны

Адразу дзвюх жанчын забілі падчас сакавіцкіх святаў — такія дадзеныя апублікаваныя ў зводцы Міністэрства ўнутраных справаў. Першы інцыдэнт здарыўся ў Віцебску 7 сакавіка: труп пенсіянеркі, мясцовай жыхаркі са слядамі пабояў быў знойдзены пасля абеду ў яе кватэры. Як высветлілася, што за некалькі гадзінаў да гэтага яе забіў 45-гадовы сужыцель падчас сумеснага распіцця спіртнога. Падазраванага затрымалі.

У той самы дзень у вёсцы Альхоўка Магілёўскага раёна 74-гадовы мужчына забіў у сваім доме ўласную сужыцельку, 68-гадовую пенсіянерку. Пара таксама спачатку распівала спіртное, а затым пасварылася. Мужчына забіў сваю ахвяру нажом. Ён затрыманы.