Падчас пратэстаў 9-11 жніўня пацярпеў 131 сілавік — Караеў

Юрый Караеў / фота Наталлі Фядосенка / ТАСС
131 сілавік пацярпеў падчас пратэстаў у Беларусі 9-11 жніўня. Пра гэта ў інтэрв'ю RT заявіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Паводле яго слоў, 28 праваахоўнікаў да гэтага часу знаходзяцца ў шпіталях, многія з іх — з переломамі ног, атрыманымі ў выніку наездаў аўтамабіляў.
Кіраўнік МУС паабяцаў знайсці ўсіх, хто "кідаў, падпальваў... хто там быў", а ў пошуках міліцыі дапамогуць камеры назірання і сацсеткі —
Глава МВД пообещал найти всех, кто "кидал, поджигал... кто там был", а в поисках милиции помогут камеры наблюдения и соцсети — часу на гэта падкрэсліў Караеў, у праваахоўнікаў дастаткова, маўляў, "куды спяшацца".
Пры гэтым міністр паабяцаў не чапаць тых, хто прысутнічаў на вуліцах беларускіх гарадоў у тыя дні "з цікаўнасці":
"Мы не крыважэрныя людзі, за гэта мы іх чапаць не будзем", — запэўніў Караеў.
Выказаўся кіраўнік МУС і аб сілавіках, якія пасля жорсткага разгону пратэстаў звольніліся з праваахоўных органаў. Караеў назваў іх здраднікамі, пры чым, "праплачанымі":
"Калі ты чагосьці не хочаш, проста напішы рапарт, а вось гэта дэманстратыўнае выкладванне пагонаў, жэтона і пасведчання на публіку — гэта відавочна за нейкую абяцаную суму. Ці другі матыў — гэта праславіцца, але праславіцца, быўшы Іудай, гэта нейкая слабенькая слава ".
Тым часам у СК падалі заявы больш за 450 беларусаў, у дачыненні да якіх у дні пратэстаў 9-11 жніўня ў РАУС і ІЧУ сілавікі ўжылі гвалт. Па гэтых фактах заведзена крымінальных спраў — 0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.