Падаляк паказаў, як расійскі "Сонцапёк" наносіць удары па ўкраінскіх пазіцыях
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паказаў, як расійская агнямётная сістэма "Сонцапёк" наносіць удары па ўкраінскіх пазіцыях. Так ён адрэагаваў на ваганні некаторых заходніх партнёраў Украіны наконт перадачы ёй неабходнай зброі, паколькі яны баяцца "эскалацыі".
"РФ ўжо прымяняе самае цяжкую неядзерную зброю супраць украінцаў, прымушаючы людзей жыўцом гарэць, — піша Падаляк у каментары да відэа. — Можа час даць адказ нелюдзям і перадаць Украіне РСЗА [рэактыўныя сістэмы залпавага агню]?".
Цяжкая агнямётная сістэма залпавага агню "Сонцапёк" прынятая на ўзбраенне ў расійскай арміі больш за два дзесяцігоддзі таму. Яна вядзе агонь запальнымі або тэрмабарычнымі снарадамі. Пад Харкавам украінскім байцам удалося захапіць адзін з "Сонцапёкаў".
На відео – робота вогнеметної системи «Солнцепек». Деякі партнери вагаються, чи давати необхідну зброю, боячись ескалації. Ескалації?! Рф уже застосовує найважчу неядерну зброю проти українців, змушуючи людей горіти живцем. Може, час дати відповідь нелюдам і передати РСЗВ? pic.twitter.com/cMhJYRSMtC
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) May 27, 2022