Пад Жлобінам сям'я на Volkswagen урэзалася ў сустрэчны мікрааўтобус

У Жлобінскім раёне каля вёскі Дубрава 18 лістапада каля 17.30 здарылася аўтааварыя са смяротным вынікам. Як піша onliner.by, Volkswagen, якім кіравала жанчына, сутыкнуўся з ГАЗам, які ехаў у спадарожным напрамку. Ад удару жанчына страціла кіраванне над машынай і выехала на паласу сустрэчнага руху.

Гэты выезд прывёў да трагічных наступстваў. На сустрэчнай паласе легкавы Volkswagen урэзаўся ў мікрааўтобус той жа маркі. 46-гадовы муж кіроўцы, які ехаў пасажырам, загінуў на месцы. Яе 18-гадовы сын атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Фота — з архіву сайта auto.onliner.by