Пад Зэльвай адбылося лабавое сутыкненне дзвюх Peugeot, загінуў кіроўца
Здарэнне адбылося апоўдні ў пятніцу, 10 ліпеня.
Апоўдні ў пятніцу ў Зэльвенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне дзвюх Peugeot. Загінуў кіроўца аднаго з легкавікоў.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, адзін з Peugeot рухаўся з боку Слоніма. Яго пачаў абганяць грузавік "МАН". Яго кіроўца не паспяваў выканаць манеўр і пачаў прыціскаць легкавік да абочыны. У выніку Peugeot вынесла на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне. Двое пасажыраў другога Peugeot былі шпіталізаваныя. Праводзіцца расследаванне здарэння.
Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net