Пад Ушачамі п'яны пенсіянер на ровары спыніў лесавоз
Пад Ушачамі пенсіянер на ровары спыніў лесавоз. Як паведамляе прэс-служба віцебскай ДАІ, здарэнне адбылося ўдзень 26 студзеня. Кіроўца МАЗа дапусціў наезд на раварыста, які ехаў "па краі праезнай часткі дарогі ў спадарожным кірунку".
Пенсіянер атрымаў цялесныя пашкоджанні, яго шпіталізавалі. Даішнікі падкрэсліваюць, што ў момант ДТЗ ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Здарэнні з лесавозамі ў нашай краіне адбываюцца нярэдка. Драўніну актыўна перавозяць і ў зімовы час.
На месцы здарэння / vk.com/vitebsk__jai