Пад Столінам разбіўся аўтамабіль з чатырма дзецьмі (фота)

У Столінскім раёне 5 верасня ў аўтааварыю трапіла аўто, у якім ехалі чацвёра дзяцей. Як паведамляе прэс-служба брэсцкай ДАІ, за рулём "Аўдзі 80" быў 31-гадовы жыхар Століна. На жвіровай дарозе мужчына не абраў бяспечную хуткасць, вылецеў на левую ўзбочыну і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.
Пры аварыі пацярпеў шасцігадовы хлопчык. Яго шпіталізавалі з палітраўмай, адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ушыбам галаўнога мозгу, траўматычнай ўнутранай гематомай, пераломам правага сцягна са зрушэннем, траўматычным шокам.
Высветлілася, што дзіця перавозілі без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання. Агулам у аўтамабілі было чацвёра дзяцей. Адно было спераду ў автолюльцы. Яшчэ трое сядзелі з мамай на заднім пасажырскім сядзенні.
Фота: gaibrest.by
