Пад Слуцкам сутыкнуліся сем аўтамабіляў

Пад Слуцкам сутыкнуліся адначасова сем аўтамабіляў.
На аўтадарозе Слуцк – Кірава – Вялікі Быкаў – Малы Быкаў 26 ліпеня адбылося буйное ДТЗ. Пасля сутыкнення дзвюх машын па інерцыі "зачапіла" яшчэ пяць.
Паводле інфармацыі ДАІ, 32-гадовая вадзіцелька Land Rover ехала ў кірунку Слуцка і не справілася з кіраваннем. Паводле папярэдніх звестак, была няспраўная тармазная сістэма.
Гэты аўтамабіль урэзаўся ў Subaru, які рухаўся наперадзе і за рулём якога была 36-гадовая жанчына.
Аўто па інерцыі выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з Jaguar XJ, BMW 525 iA і BMW 530 E – яны знаходзіліся каля левага краю дарогі.
У гэты час Land Rover працягнуў рух і наехаў на Volkswagen Golf і BMW X6M, што стаялі каля правага краю праезнай часткі. Таксама пад колы трапілі пешаходы, якія знаходзіліся побач.
З траўмамі дзяўчыны 23 і 18 гадоў былі шпіталізаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.