Пад санкцыі ЕС трапілі Лепс, Міхалкоў, Церашкова і "Гоблін"
Лепс і санкцыі
Увечары 16 снежня Савет ЕС афіцыйна апублікаваў тэкст "дзявятага пакета" санкцый супраць Расіі, звязаных з развязанай ёю вайной ва Украіне. У дакуменце 692 старонкі з пералікам грамадзян РФ і прадпрыемстваў, у адносінах да якіх прыняты абмежаванні.
Цяперашні санкцыйны пакет — даволі шырокі. Абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні да міністраў, дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў, "губернатараў" сямі расійскіх рэгіёнаў. Таксама ў санкцыйным спісе ёсць дзеячы расійскай культуры: рэжысёр Мікіта Міхалкоў, артыст Грыгорый Лепс, касманаўтка і дэпутат Валянціна Церашкова, агучвальнік фільмаў і блогер Дзмітрый Гоблін Пучкоў.
Што яшчэ ў "дзявятым пакеце" санкцый? Падрабязна чытайце тут.