Пад Пінскам 92-гадовы кіроўца страціў прытомнасць падчас руху па мосце

92-гадовы кіроўца страціў прытомнасць падчас руху па мосце. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 24 чэрвеня. Жыхар населенага пункта Плешчыцы ехаў на аўтамабілі ЗАЗ-1103 з боку Пінска ў напрамку Століна. Машына выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў металічную агароджу моста праз раку Прыпяць, ды спынілася, інфармуе сайт onliner.by.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца атрымаў траўмы галавы і твара. Мужчыну на хуткай завезлі ў бальніцу. ДАІ праводзіць праверку.

Фота: onliner.by