Пад Пецярбургам гарыць склад Wildberries
Плошча пажару складае 50 тысяч квадратных метраў / фота з сацсетак
Пад Пецярбургам гарыць склад Wildberries. Плошча пажару складае 50 тысяч квадратных метраў, а слуп дыму відаць за некалькі кіламетраў.
Раней сігныл трывогі спрацоўваў памылкова, таму не ўсе адразу паверылі, што пажар сапраўдны.
Кампанія ўжо паабяцала кампенсацыю прадаўцам і зварот грошай пакупнікам.
Раней на складзе былі праведзены прафілактычныя рэйды, паліцыя правярала дакументы. Прычынай таму стала масавая бойка з панажоўшчынай, якая адбылася на складзе 10 студзеня.
Разглядаецца версія пра падпал.