Пад Магілёвам перакулілася маршрутка з пасажырамі
На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev/
15 студзеня ў Магілёўскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі. Каля 18:37 на 22-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы 52-гадовы вадзіцель Mercedes-Benz Sprinter не справіўся з кіраваннем. Маршрутка з'ехала ў кювет, дзе і перакулілася.
Пацярпела 51-гадовая жанчына, але сур'ёзных траўмаў у яе медыкі не выявілі.