Пад Магілёвам легкавік сутыкнуўся з камбайнам (фота)
Кіроўца аўто атрымаў пашкоджанні.
Нетыповае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося позна ўвечары 4 жніўня ў Магілёўскім раёне — легкавы аўтамабіль “Фольксваген” сутыкнуўся з зернеўборачным камбайнам.
У выніку ДТЗ у салоне машыны быў заціснуты кіроўца. Супрацоўнікі МНС дэблакавалі яго пры дапамозе аварыйна-выратавальнага інструмента. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Аўтамабіль “Фольксваген” атрымаў механічныя пашкоджанні, перадае прэс-служба МНС.