Пад Лунінцам мужчына на "Форд Транзіт" сутыкнуўся з фурай і загінуў

Пад Лунінцам мужчына на "Форд Транзіт" сутыкнуўся з фурай і загінуў

Раніцай 29 лістапада каля Лунінца ў Брэсцкай вобласці адбылася аўтааварыя. Там сутыкнуліся "Форд Транзіт" і фура. Мікрааўтобус пасля гэтага выляцеў у кювет. 30-гадовы кіроўца загінуў, 27-гадовая пасажырка шпіталізаваная.

Як інфармуе media-polesye.by, фурай "Вольва" кіраваў грамадзянін Польшчы, ён не пацярпеў. Пасля аўтааварыі мужчына знаходзіўся ў шокавым стане і не мог даваць паказанні. Высветлілася, што мікрааўтобус падчас выезду на аўтадарогу Кобрын — Гомель — мяжа з Расіяй не прапусціў грузавы аўтамабіль, які ехаў у бок Гомеля.

Фота: media-polesye.by