Пад Лідай кіроўца загінуў пад коламі ўласнага аўто
Не прышпіліўся рэмнем бяспекі.
У Лідскім раёне 20 чэрвеня ў дарожнай аварыі загінуў кіроўца аўтамабіля “Мерседэс”. Ён ехаў па трасе ў кірунку вёскі Бярозаўка, калі на закругленні направа аўтамабіль вынесла на левую абочыну і кінула на бар’ерную агароджу.
Аўтамабіль спачатку лёг на бок, а затым перакуліўся. Пераварочваючыся, машына прыціснула кіроўцу. Паколькі ён не прышпіліўся рэмнем бяспекі, то атрымаў цяжкія траўмы і сканаў на месцы.
Адметна, што ў красавіку сёлета ён атрымаў штраф за ігнараванне рэмня бяспекі, але высноваў не зрабіў, перадае БелаПАН.
Фота з архіву