Пад Гроднам затрымалі паўтоны насваю
Мікрааўтобус з насваем праваахоўнікі затрымалі 6 сакавіка.
Як паведамляе БЕЛТА, кіраваў мікрааўтобусам жыхар Гродзеншчыны. У машыне перавозіліся 23 скрыні з рэчывам, па знешніх прыкметах падобным да жавальнай тытунёвай сумесі насвай. Агулам канфіскавана 575 кг рэчыва. Як кажуць праваахоўнікі, гэта самая буйная партыя за апошнія некалькі гадоў.
Фота — БЕЛТА