Пад Гроднам загарэлася поле — дым бачыў увесь горад (фота, відэа)
Агонь рухаўся на лесапарк Румлёва.
17 жніўня каля 16-й гадзіны пад Гроднам загарэлася іржышча. Як піша газета "Вечерний Гродно", здарэнне адбылося каля Румлёўскага лесапарку.
Паведамляецца, што агонь рухаўся на Солы і лесапарк Румлёва. Змагацца з пажарам прыбылі дзве машыны ратавальнікаў і леснікі. Яны аператыўна ліквідавалі агонь.
Пакуль не вядома, адбылося ўзгаранне ці нехта знарок падпаліў поле. Акалічнасці гэтага здарэння высвятляюцца.





Фота: vgr.by і s13.ru