Пад Дзяржынскам перакуліўся МАЗ, разлілося паліва (фота)

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Дзяржынску каля 15-й гадзіны ў чацвер, 20 лістапада. МАЗ, абсталяваны для прыборкі снегу, пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з "Фольксвагенам". У выніку грузавік перакуліўся, з яго разлілося паліва.

Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўца легкавіка і пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Кіроўца МАЗа не пацярппеў. Паліва з дарогі змылі выратавальнікі.

Фота — МНС