Па поўдні Беларусі ў пятніцу будзе да +18

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 7 сакавіка, ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць пераважна вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса.
Прагназуецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Вецер будзе заходні, уначы — парывісты, месцамі па паўночным усходзе — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. Удзень вецер чакаецца ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 10-16 градусаў вышэй за нуль, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +18.
У выходныя, 8-9 сакавіка, у Беларусі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.