Па факце аўтааварыі ля Бараўлянаў завялі крымінальную справу (фота)

Па факце аўтааварыі ля Бараўлянаў завялі крымінальную справу (фота)

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце трайной дарожнай аварыі, якая адбылося ўвечары 11 лютага каля вёскі Бараўляны пад Мінскам. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў і восем трапілі ў лякарню.

Раней МНС паведамляла пра шэсць траўмаваных. Мікрааўтобус “Фольксваген” ішоў па маршруце Віцебск — Мінск.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у аварыю трапілі маршрутная таксоўка, легкавы аўтамабіль “Форд” і грузавая фура МАН. Загінуў пасажыр маршруткі, пацярпелі кіроўцы ўсіх трох транспартных сродкаў, а таксама пяцёра пасажыраў маршрутнай таксоўкі.

Крымінальная справа заведзеная за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека. Дапытваюцца сведкі здарэння, прызначаны шэраг экспертызаў.