Па Брэстчыне ў суботу будзе да +33

Лета, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 16 жніўня, у Беларусі ўначы чакаецца невялікая воблачнасць, а ўдзень — пераменная, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам на паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага, удзень — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе +7...+8 градусаў, а ў заходніх раёнах краіны прагназуецца 16-18 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 са знакам "плюс". Месцамі, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаецца 30-33 градусы цяпла. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У нядзелю пахаладае, у краіне пачнуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Месцамі па Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты. Удзень тэрмометры пакажуць ад +14 па поўначы да +25 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.