"Нёман" прайграў "Гомелю", тэарэтычныя шанцы на "бронзу" застаюцца (відэа)

Для таго, каб паспрабаваць дагнаць мінскае "Дынама", якое займае трэці радок у турнірнай табліцы, трэба было перамагчы дома "Гомель", які на другім этапе выступае няўдала. І ўсё ішло да перамогі каманды Сяргея Саладоўнікава (на здымку). Пасля гола Лягчыліна на 62-й хвіліне "Нёман" выйграваў, але Блізнюк забіў два галы (на 68-й і 75-й хвілінах) і прынёс перамогу "Гомелю" — 2:1.



Цяпер у БАТЭ — 64 ачкі, "Шахцёр" мае 54 балы, мінскае "Дынама" — 48, у "Нёмана" засталося 43 ачкі, 42 — у "Тарпеда-БелАЗ", 40 — у "Гомеля".



24 лістапада гуляюць: "Нёман" — "Тарпеда-БелАЗ", "Гомель" — "Шахцёр", "Дынама" (Мінск) — БАТЭ.



1 снежня, у апошнім туры, адбудуцца наступныя матчы: "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Мінск), БАТЭ — "Гомель", "Шахцёр" — "Нёман".
 

Фота — football.by