Нядалёка сышлі: як агітавалі ў Савецкім Саюзе ісці галасаваць на выбары
Лукашэнкаўская Беларусь усё больш нагадвае часы Савецкага Саюза / ТАСС
Беларусь часоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ўсё больш нагадвае СССР. І хаця таталітарная дзяржава развалілася больш за 30 гадоў таму, яе рысы ўсё часцей і больш выразна праяўляюцца ў сучаснай Беларусі.
Асабліва гэта прыкметна падчас выбарчых кампаній. Еўрарадыё паказвае савецкія агітацыйныя плакаты, якія заклікалі грамадзян удзельнічаць у выбарах, дзе галасаванне мела хутчэй сімвалічны характар.
Сёння ў Беларусі назіраецца падобная сітуацыя: выбары праходзяць пад ціскам, без рэальнай канкурэнцыі, пад уздеяннем прапаганды, а грамадзянская супольнасць сутыкаецца з рэпрэсіямі.
Лозунгі да болю знаёмыя беларусам / ТАСС
Працу і росквіт нам таксама абяцаюць не першы год, але пакуль не відаць вынікаў / ТАСС
За што галасуюць беларусы — часта незразумела і ім самім / ТАСС
Наш самы дастойны ўжо пайшоў на сёмы тэрмін / ТАСС
Запрашаем на выбары роднага Аляксандра Рыгоравіча / ТАСС
Мір у сучаснай Беларусі таксама пакуль абяцаюць, але не забываюць нагадаць пра «лязгаючыя гусеніцы натаўскіх танкаў» / ТАСС
Калгаснае жыццё ў нас пакуль не расквітнела / ТАСС
Даверу асабліва няма, як, зрэшты, і адказнасці / ТАСС