Новыя патрабаванні для запісу на атрыманне польскай візы. Стала складаней

Польская виза

Пры рэгістрацыі на сайце візавага цэнтра ўвялі абноўленую сістэму верыфікацыі / international.business

З 26 чэрвеня 2025 года, каб зарэгістравацца на сайце VFS для атрымання польскай візы, неабходна загружаць не толькі фатаграфію твару і разварот дакумента, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сістэма будзе фіксаваць колькасць уваходаў у асабісты кабінет, паведамляе TikTok-акаўнт “Нашы ў Польшчы”.

Таксама з важных змен: калі чалавек на працягу кароткага часу зробіць пяць спробаў аўтарызацыі запар, ягоны профіль будзе заблакаваны на некалькі гадзін. Гэта зроблена дзеля таго, каб ускладніць дзейнасць тых, хто “лоўіць акенцы” для запісу ў візавы цэнтр. Такім спосабам злоўжывалі пасрэднікі, што прадавалі чаргу ў цэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.