Новыя кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі
Гэта чацвёртае сёлета падаражанне. Кошт на бензін і дызельнае паліва на АЗС з 1 кастрычніка вырас у сярэднім на 4,8%.
Канцэрн "Белнафтахім" інфармуе, што АІ-92 (К5) будзе каштаваць 10600 рублёў за літр (было 10100 рублёў), а АІ-95 (К5) — 11400 рублёў за літр (было 10850). Дызельнае паліва (К4) будзе каштаваць 11500 рублёў за літр (было 11150 рублёў).
Больш падрабязна пра новыя кошты гл. тут.
"Белнафтахім" паведамляе, што кошт індыкатыўнай маркі бензіна АІ-92-К5-Еўра ўстаноўлены ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр. Нагадаем, у верасні сёлета ў Беларусі была зацверджана методыка змены рознічных цэн на аўтамабільнае паліва. Індыкатыўнай маркай паліва быў вызначаны бензін АІ-92-К5-Еўра, кошт на які за літр індэксуецца ў залежнасці ад курса долара.
Цэны на паліва ўжо два гады прывязаныя да курса долара
Нагадаем, папярэдняе падаражанне аўтамабільнага паліва адбылося 9 верасня (у сярэднім на 4,1%).
Фота — Reuters