Новым міністрам абароны Украіны прызначаны Рустэм Умераў
Рустэм Умераў / facebook.com/rustemumerov.ua/
Новым міністрам абароны Украіны прызначаны Рустэм Умераў. Ён з'яўляецца эканамістам паводле адукацыі, дагэтуль узначальваў Фонд дзяржаўнай маёмасці. Яго кандыдатуру прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. 6 верасня Вярхоўная Рада Украіны яе падтрымала.
Напярэдадні ў адстаўку быў адпраўлены міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, які займаў гэтую пасаду з лістапада 2021-га.
Рустэму Умераву 41 год. Ён з этнічных крымскіх татар. Яго сям'я ў 1944-м была дэпартаваная з Крыма і вярнулася на радзіму ў 1990-я. Умераў працаваў у бізнэсе (кіраваў кампаніямі ў сферы тэлекамунікацый), займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў у складзе ўкраінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй, у тым ліку па абмену ваеннапалоннымі.
t.me/yzheleznyak/