Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкаў
Аляксандр і Віктар Лукашэнкі / БЕЛТА
Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць жонкі і сына Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў гэтай краіны Наная Махута. Які з сыноў Лукашэнкі трапіў у "чорны спіс", не ўдакладняецца. Сам Аляксандр Лукашэнка трапіў пад санкцыі Новай Зеландыі яшчэ вясной 2022-га пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Новыя санкцыі ўводзяцца праз саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. Таксама пад абмежаванні трапляюць шэраг расійскіх прадпрыемстваў. У "чорным спісе" дзве дачкі Уладзіміра Пуціна, жонка і дзеці прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, кіраўніца Цэнтрабанку РФ Эльвіра Набіуліна.