Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнні амбасадараў з Расіі, Беларусі і Ірана
Нобелеўскі медаль / shutterstock
Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнне амбасадараў з Расіі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўручэння прэмій. Як гаворыцца ў заяве арганізацыі, рашэнне ў 2023 годзе запрасіць на цырымонію паслоў усіх краін, дыпламатычныя місіі якіх прадстаўлены ў Швецыі і Нарвегіі, выклікала рэзкую рэакцыю ў тым ліку ў Швецыі. Таму Фонд вырашыў не запрашаць паслоў Расіі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі ў Стакгольме.
Супраць таго, каб запрашаць Расію, выступілі ўплывовыя шведскія палітыкі на чале з прэм'ер-міністрам. У той жа дзень Крэмль прызнаў замежным агентам лаўрэата Нобелеўскай прэміі Дзмітрыя Муратава.
Не запрашаць прадстаўнікоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі (асабліва ўлічваючы, што Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сядзіць у турме) заклікала Святлана Ціханоўская.