Незаконна перайсці ў Польшчу мігрантам дапамагалі расіяне і грузін
Польскія памежнікі / Straż Graniczna
Польскія памежнікі не прапусцілі 206 мігрантаў, якія ішлі з Беларусі 26 лістапада. Таксама "службы адбілі напад на мяжу групы з 100 чалавек", паведамляе пагранслужба Польшчы.
Перайсці ў Польшчу мігрантам дапамагалі шэсць расіян і грузін.
Раней польскі бок ужо распавядаў пра правадыроў мігрантаў з Беларусі, Польшчы, Азербайджана, Украіны. Былі і Сірыйцы з відам на жыхарства ў Германіі.