Нелегальных мігрантаў, якія едуць з Беларусі, пачалі затрымліваць і ў Польшчы
Нелегальныя мігранты трапілі ў Польшчу праз Беларусь / пагранслужба Польшчы
Памежнікі Польшчы затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў, якія незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу.
Як паведамляюць у памежнай службе, усе затрыманыя — грамадзяне Афганістана.
Першая група была выяўлена ў раёне Aзеран (недалёка ад Вялікай Бераставіцы), другая — каля Саколкі (праз мяжу ад Гродна). Агулам затрыманыя 22 афганцы.
Раней аб сур'ёзным крызісе з нелегальнай міграцыяй праз Беларусь паведамляла Літва.