Не ешце калаген. Лекар распавядае пра “фуфламіцыны” — лекі, якія не працуюць

Доктар Пікірэня пра фуфламіцыны

Доктар Пікірэня пра фуфламіцыны / Euroradio

Калаген рэкламуюць як рэчыва, якое дапаможа паправіць стан суставаў, але доктар Уладзімір Пікірэня разбівае гэты міф. І іншыя міфы таксама. У серыі відэаролікаў пра фуфламіцыны ён тлумачыць нам, чаму БАДы не працуюць.

Доктар разбівае міфы пра калаген і гіалуронавую кіслату

Сярод БАДаў, якія рэкламуюць людзям з праблемамі ў вобласці суставаў, ёсць і зусім дзіўныя. Як прыклад доктар Пікірэня прыводзіць лек “Афлутоп”, які прапануецца ўводзіць унутр сустава.

“У яго складзе 90% вады і 10% бульёну з дробных марскіх рыб. І ўявіце — нейкую адфільтраваную уху прапануецца ўводзіць у сустаў. Ніякіх даследванняў эфектыўнасці гэтага леку няма, таксама як і няма ніякіх дадзеных аб яго бяспецы. Сустаў — гэта месца, дзе не павінна быць пашкоджанняў, а ін’екцыя — заўсёды рызыка пашкоджанняў. То бок, эксперыментаваць нельга”, — кажа Пікірэня.

А што дапамагае суставам? Ін’екцыі гілауронавай кіслаты ў сустаў могуць прыносіць эфект. А яшчэ — здаровы лад жыцця, збалансаванае харчаванне, адсутнасць палення і нагрузкі, праз якія не ствараецца трэнне. Напрыклад, басейн. А яшчэ важная частка прафілактыкі праблем з суставамі — нармалізацыя вагі цела, бо вага стварае падвышаную нагрузку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.