Навукоўцы: мацярынская смяротнасць у свеце рэзка скарацілася

Навукоўцы: мацярынская смяротнасць у свеце рэзка скарацілася

Узровень мацярынскай смяротнасці ў свеце скараціўся практычна ўдвая за апошнія 25 гадоў, гаворыцца ў дакладзе ААН, апублікаваным у медыцынскім часопісе Lancet.

Па дадзеных навукоўцаў, у 2015 годзе каля 303 тысяч жанчын памерлі ў выніку ускладненняў падчас цяжарнасці або на працягу шасці тыдняў пасля родаў. У 1990 годзе ад гэтых жа прычын памерлі 532 000 жанчын.

Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя называюць гэтыя вынікі велізарным прагрэсам, аднак адзначаюць, што 99% мацярынскіх смерцяў адбываюцца ў краінах, якія развіваюцца.

Найлепшыя вынікі ў зніжэнні мацярынскай смяротнасці зафіксаваныя ва Усходняй Азіі. Пры гэтым на глабальным узроўні толькі дзевяць краін дасягнулі паказчыка, усталяванага ААН.

Спецыялісты ААН папярэджваюць, што многім краінам не ўдасца дасягнуць істотнага прагрэсу ў найбліжэйшыя 15 гадоў без значнага павелічэння колькасці акушэрак і іншых медработнікаў у гэтай сферы, паведамляе ВВС.

Фота: The Asian Parent