Навальніцы, залевы, шквалісты вецер прагназуюць у Беларусі на сераду

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па захадзе — моцныя дажджы, уначы ў асобных раёнах прагназуюцца вельмі моцныя дажджы. У многіх раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы.
Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, месцамі — парывісты. Пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца +17...+23, па паўночна-ўсходняй палове будзе 24-29 градусаў цяпла.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.