Навальніцы і спёка. Надвор'е ў Беларусі на выхадныя

Навальніцы і спёка. Надвор'е ў Беларусі на выхадныя. / minsknews.by
На выхадныя ў Беларусі чакаецца цёплае надвор’е, але дажджы не спыняцца.
2 жніўня — пераменная воблачнасць. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы, ноччу слабы, удзень 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўдзень ад +23 да +29 °C.
У нядзелю, 3 жніўня, уначы месцамі на захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах навальніцы. Уначы і зранку месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы, 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Мінімальная тэмпература ўначы +10…+16 °C, максімальная ўдзень +23…+30 °C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.