Навальніцы і парывісты вецер. Якое надвор'е будзе ў Беларусі 26 траўня

Прырода Беларусі

Прырода Беларусі

У панядзелак, 26 траўня, у Беларусі прагназуюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Яно будзе воблачным з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя, з навальніцамі. А падчас навальніц будзе адчувальна ўзмацняцца вецер.

Уночы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Тэмпература паветра ўночы складзе ад +5°C на захадзе да +16°C на ўсходзе краіны. Удзень чакаецца ад +14°C да +20°C, а месцамі да +21-24°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.