НАУ: Беларускія ўлады рыхтуюцца да магчымай вайны

Павел Латушка і Арцём Брухан

Павел Латушка і Арцём Брухан / Euroradio

— Рэжым Лукашэнкі ніколі яшчэ не быў так падрыхтаваны да вайны, як цяпер, — заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве 31 ліпеня.

Каманда НАУ анансавала трохсерыйны фільм “Беларусь у кіпцюрах вайны”, прэм’ера якога адбудзецца 3 жніўня на YouTube-канале Паўла Латушкі. Ён створаны на падставе аналітычнага даклада НАУ “Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымасці ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па недапушчэнні такога сцэнара”.

Паводле Паўла Латушкі, “рэжым Лукашэнкі паслядоўна будаваў прававую, палітычную, эканамічную і ідэалагічную інфраструктуру, якая дазваляе ў кароткі тэрмін перайсці ў ваенны стан і пачаць удзел у ўзброеным канфлікце”.

Каманда НАУ звярнула ўвагу на шэсць кірункаў, у якіх рэжым Лукашэнкі праводзіў сістэмную і мэтавую падрыхтоўку краіны да вайны.

 

Законы пад вайну

Павел Латушка распавёў, што з 2022 года ў Беларусі адбываецца рэвізія ваеннага заканадаўства і ключавых стратэгічных дакументаў.

Да прыкладу, прынятая ў 2022 годзе новая рэдакцыя Канстытуцыі пазбавіла Беларусь статусу нейтральнай і бяз'ядзернай дзяржавы.

НАУ: Беларускія ўлады рыхтуюцца да магчымай вайны
Павел Латушка і Арцём Брухан

Асаблівую занепакоенасць выклікаюць будучыя вучэнні “Захад 2025”.

Таксама НАУ адзначае, што Расія актыўна перадае Беларусі сучасныя сістэмы ўзбраення: зенітна-ракетныя комплексы С-400, аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы “Іскандэр-М”, а таксама сродкі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

Акрамя гэтага ў 2023 годзе было падпісана пагадненне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

— Такая зброя разглядаецца як "абарончы парасон" у выпадку ўзброенага канфлікту, — кажа Павел Латушка.


Ваенная інфраструктура

Прадстаўнік НАУ Арцём Брухан працягнуў тэму ваеннае падрыхтоўкі. Паводле яго, з 2023 года Беларусь актыўна рэалізуе праект будаўніцтва сістэмы абарончых умацаванняў, вядомай як “Лінія Хрэніна”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.