NATO салідарнае з Польшчай, а "гібрыдную тактыку" Беларусі называе непрымальнай
Адбылася тэлефонная гутарка генсека NATO Енса Столтэнберга і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Прэс-служба апошняга паведамляе, што галоўнай тэмай быў "напад рэжыму Лукашэнкі на польскую мяжу", і "саюзнікі выказваюць падтрымку Польшчы".
Столтэнберг напісаў у Twitter, што "выкарыстанне Беларуссю мігрантаў у якасці гібрыднай тактыкі непрымальнае". NATO салідарнае з Польшчай і іншымі сваімі саюзнікамі ў рэгіёне.
Spoke with President @AndrzejDuda about the serious situation at #Poland’s border. #Belarus using migrants as a hybrid tactic is unacceptable. #NATO stands in solidarity with Poland and all our Allies in the region.
— Jens Stoltenberg (@jensstoltenberg) November 9, 2021
Так выглядаюць першыя палосы польскіх газет сёння. Калі раней палякі збольшага не вельмі цікавіліся тым, што адбывалася ў Беларусі, — цяпер дакладна будуць у курсе.